Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Луле да Сілве з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Ён быў пераабраны на наступны тэрмін.
Лукашэнка адзначыў, што выбаршчыкі прадэманстравалі давер да курсу Лулы да Сілвы на “пабудову магутнай і незалежнай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая самастойна выбірае свой вектар развіцця”. Ён выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам прэзідэнта Бразілія “працягне ўпэўнена ісці шляхам умацавання суверэнітэту і аўтарытэту на міжнароднай арэне».
“Можаце і далей разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адказнага партнёра, нацэленага на пашырэнне трывалых двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы дзеля дабрабыту нашых народаў і забеспячэння справядлівага светапарадку”, – запэўніў Лукашэнка.