Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыбраць паваленыя дрэвы ў Белавежскай пушчы. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання Брэста.
Як звычайна, ён ляцеў на мерапрыемства на верталёце. Мяркуючы па ўсім, яму не спадабалася тое, што ён убачыў з борта.
«У Белавежскай пушчы трэба наводзіць парадак. Не толькі ўздоўж дарогі, дзе я пралятаў, а ў Белавежскай пушчы ў цэлым. Там вельмі-вельмі шмат паваленых дрэў. Я незадаволены тым, што робіцца ў Белавежскай пушчы, трэба парадак наводзіць. Я не магу там усе паваленыя дрэвы высекчы, пасекчы на дровы і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык паспрабаваў запярэчыць, што навукоўцы не рэкамендуюць прыбіраць паваленыя дрэвы.
«У нас жа ёсць запаведная тэрыторыя, дзе нельга секчы, касіць або збіраць грыбы. А ў пушчы трэба наводзіць парадак», — адрэагаваў Лукашэнка.