Лукашэнка папракнуў Індыю, Расію і Кітай у адсутнасці ініцыятывы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Індыя, Расія і КНР не праяўляюць дастаткова ініцыятывы ў пабудове шматпалярнага свету. Такое меркаванне ён выказаў на пасяджэнні ў фармаце ШАС+, якое прайшло ў Бішкеку. Паводле яго слоў, час сыходзіць, і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва можа ператварыцца ў плане эфектыўнасці ў чарговую ААН.

“Вы выдатна ведаеце, наколькі вялікая доля краін ШАС у сусветным насельніцтве і эканоміцы. Без членаў нашага аб’яднання немагчымае вырашэнне ніводнай глабальнай праблемы, няхай гэта будзе змяненне клімату, барацьба з эпідэміямі або стабілізацыя энергетычных рынкаў”, – сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што краіны ШАС у стане падштурхнуць рэформы ў ААН.

“Нам па сілах прасоўваць у сваім фармаце рашэнні, якія забуксавалі ў Нью-Ёрку з-за супрацьдзеяння Захаду, па такіх напрамках, як садзейнічанне міжнароднаму міру і бяспецы, барацьба з тэрарызмам, кіберпагрозамі і наркатрафікам.

У эканамічнай плоскасці ШАС здольная эфектыўна рэалізаваць непрахадныя сёння ў ААН ініцыятывы па барацьбе з аднабаковым прымусовымі мерамі, стымуляванні ўзаемных інвестыцый, спрашчэнні мытных працэдур, развіцці лічбавай эканомікі, транспартнай узаемазвязанасці. Фарміруючы кансэнсус па гэтых тэмах на нашай прасторы, ШАС стварае трывалы фундамент для аднаўлення паўнавартаснага глабальнага дыялогу”, – дадаў ён.

Лукашэнка лічыць, што без ШАС не павінна праходзіць ніводнае мерапрыемства ў свеце, аднак арганізацыя губляе час.

“Асабліва на першым пасяджэнні шмат гаварылася пра тое, што сутнасць гэтых заяў заключалася ў тым, што без нашай арганізацыі, без арганізацыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва не павінна праходзіць ніякага мерапрыемства ў свеце.

Мы ўсё гэта разумеем, гаворым, што ў нас нейкі “дух” і гэтак далей і да таго падобнае. Але гэтага мала. Людзі ад нас чакаюць канкрэтных дзеянняў у напрамку шматпалярнасці. Час сыходзіць. Калі мы страцім час, то мы можам ператварыцца ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый у тым выглядзе, у якім яна існуе”, – працягнуў ён.

Аднак не ўсё страчана, ШАС яшчэ можа быць каталізатарам абнаўлення ААН.

“Але ў перспектыве мы можам выступіць каталізатарам аздараўлення, аздараўлення ААН, вярнуць ёй статус пляцоўкі для вырашэння найбольш складаных агульнасусветных праблем, а не інструментам у руках Захаду для ціску і прымусу суверэнных і незалежных дзяржаў. Пра гэта мы таксама баімся гаварыць чамусьці. Але для абнаўлення ААН важныя не толькі персаналіі кіраўнікоў. Таксама важнае фарміраванне культуры міждзяржаўных паводзін, заснаваных на ўзаемнай павазе і дыялогу“, – сказаў ён.

На думку Лукашэнкі, уклад у гэта можа ўнесці працэс распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці.

Перакананы, свой уклад у гэты працэс унясе і распрацоўка Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХI стагоддзі. На будучай сесіі Генасамблеі ААН будзе афіцыйна запушчаны перамоўны працэс па распрацоўцы Хартыі. У практычным плане ён пачнецца ў сталіцы Беларусі ў лістападзе гэтага года на штогадовай Мінскай канферэнцыі па бяспецы. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю вас на гэтую канферэнцыю”, – сказаў Лукашэнка.

Ён запэўніў, што гатовы дзейнічаць актыўна ў названым напрамку. Ён таксама чакае аналагічных паводзін ад лідараў іншых краін, хоць ім не хапае ініцыятывы.

“Завяршаючы выступленне, хачу яшчэ раз пацвердзіць гатоўнасць Беларусі ўносіць уклад у працу ШАС, дзяліцца досведам у прыярытэтных галінах супрацоўніцтва, умацавання ААН і фарміравання справядлівага шматпалярнага светапарадку. Гатовыя дзейнічаць актыўна і мэтанакіравана. Што чакаем, скажу шчыра і ад нашых лідараў.

Якія б мы ні былі тут раўнапраўныя, мы ж усё-такі прызнаем, што ў нас ёсць тры наймагутнейшыя дзяржавы. Кітайская Народная рэспубліка, Індыя, Расійская Федэрацыя, магутныя ў эканамічных адносінах, рэсурсных, ядзерныя краіны. Чакаем ад іх, перш за ўсё, ініцыятывы. Гэтай ініцыятывы пакуль, на жаль, няма. Прабачце, дзякую за ўвагу”, – заключыў Лукашэнка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!