Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 18 чалавек. З іх 15 чалавек былі асуджаны па «экстрэмісцкіх» артыкулах.
«Большасць памілаваных — жанчыны (11 чалавек). У шасці з іх ёсць дзеці, у тым ліку з інваліднасцю і тыя, што маюць патрэбу ў пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі.
Памілаваны таксама дзве шлюбныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна асуджаная, якая парушыла закон у 16-гадовым узросце», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Паведамляецца, што памілаваныя падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, раскаяліся ў зробленым, а таксама паабяцалі весці «правапаслухмяны лад жыцця».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
