Лукашэнка ўхваліў праект пратакола аб зменах у Хартыю ШАС

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №296, якім ухваліў праект пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Хартыю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ад 7 чэрвеня 2002 года.

“Дакумент распрацаваны з мэтай актуалізацыі Хартыі ШАС, прывядзення яе ў адпаведнасць з міжнародна-прававой базай і практыкай, якая склалася”, – паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Перамовы па праекце дагавора ўпаўнаважана правесці Міністэрства замежных спраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!