Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб супрацоўніцтве з Уругваем

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Уругваем.

Пагадненне накіравана на стварэнне асновы для паглыблення эканамічных сувязей дзвюх дзяржаў. У дакуменце вызначаюцца асноўныя мэты, сярод якіх садзейнічанне развіццю ўзаемадзеяння паміж суб’ектамі гаспадарання бакоў, абмену інфармацыяй пра гандлёвыя магчымасці і заканадаўства, якое прымяняецца, пашырэнню і дыверсіфікацыі гандлёвых патокаў, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Прадугледжана стварэнне міжурадавай беларуска-уругвайскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, замацоўваюцца яе асноўныя функцыі і парадак правядзення пасяджэнняў.

На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!