Лукашэнка хоча перавыканаць план па ВУП

Аляксандр Лукашэнка падчас даклада старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава намякнуў, што хоча бачыць больш высокія паказчыкі росту валавога ўнутранага прадукту.

“Па краіне, дай бог, каб мы выйшлі на 3% – я такую задачу стаўлю. Абавязкова па ВУП у Беларусі трэба 3% дадаваць. Трэба да канца года дацягваць да 3%. А табе 3,5% пастарацца, трэба выйсці на гэта”, – сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Нагадаем, сваім жа ўказам у канцы мінулага года Лукашэнка зацвердзіў прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год. Ён прадугледжвае рост ВУП толькі на 2,8%. Па выніках студзеня-ліпеня паказчык павялічыўся на 2,1%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!