Лукашэнка хоча перагледзець ільготы ў свабодных эканамічных зонах

Аляксандр Лукашэнка выступае за перагляд падыходу да льгатавання бізнесу ў свабодных эканамічных зонах. Пра гэта ён заявіў у Смаргоні, разважаючы пра падтрымку сельскай гаспадаркі.

“Па сяле мы глядзім: колькі выдзяляем, каму выдзяляем, навошта датуюць і каго датуюць. Мы мільянераў датуюць і “жабракоў” датуюць. Навошта мільянераў датаваць?” – сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

Ён таксама звярнуў увагу на СЭЗ.

“Мы цяпер разбяромся з гэтымі свабоднымі зонамі: што мы там льгатуем – прыбытак, падаткі на нерухомасць, на зямлю. Гэта не значыць, што мы забяром гэтыя льготы. Але мы будзем персанальна глядзець па прадпрыемствах”, – дадаў ён.

Нагадаем, цяпер прыбытак рэзідэнтаў СЭЗ, атрыманы ад экспарту або рэалізацыі тавараў, работ і паслуг іншым рэзідэнтам, вызваляецца ад падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з моманту атрымання першага прыбытку, а пасля заканчэння гэтага тэрміну стаўка падатку на прыбытак зніжаецца ўдвая. Рэзідэнты маюць вызваленне ад падатку на нерухомасць і выплаты зямельнага падатку, а таксама шэраг іншых ільгот.