Літва ўзмацніла ахову аб’ектаў крытычнай інфраструктуры

Літва ўзмацніла ахову аб’ектаў крытычнай інфраструктуры на фоне паведамленняў пра магчымыя правакацыі Расіі. Пра гэта заявіў LRT міністр абароны Робертас Каўнас.

«Мы ўжо правялі пэўную дамашнюю работу і ўзмацнілі ахову аб’ектаў крытычнай інфраструктуры Літвы. Міністэрства ўнутраных спраў звярнулася да Міністэрства абароны з просьбай узмацніць гэтыя меры як у плане тэхнікі, так і ў плане кадраў. Гэты крок ужо зроблены, і мы працягваем штодня аналізаваць разведвальную інфармацыю, якая паступае, каб прадухіліць магчымыя гібрыдныя атакі», — расказаў ён.

Каўнас дадаў, што канкрэтныя тэрміны дзеяння такога рэжыму аховы не ўстаноўленыя, але ў Літве «ацэньваюць сітуацыю і назіраюць за агрэсіўным тонам Расіі, неабгрунтаванымі абвінавачваннямі ў адрас краін Балтыі і правакацыйнымі паводзінамі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!