Фото: vsd.lt
Літва прызнала пагрозай бяспецы трох грамадзян Украіны і выдаліла іх з краіны.
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы (ДДБ) заяўляе, што ўкраінцы выконвалі заданні разведвальных службаў варожых краін.
«Указаныя асобы выконвалі за грашовае ўзнагароджанне шырокі спектр задач, атрыманых ад варожых разведвальных службаў праз платформу «Тэлеграм» і праз іншыя платформы для перапіскі і абмену паведамленнямі», — заяўляе ДДБ.
Літоўскія часовыя віды на жыхарства ўкраінцаў былі ануляваныя. Іх выслалі з Літвы з забаронай на ўезд на пяць гадоў.