Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы дрон з Беларусі

Літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 74-ты дрон кантрабандыстаў беларускіх цыгарэт з пачатку гэтага года. Беспілотнік нёс на борце паўтысячы пачкаў Queen Menthol.

Дрон быў перахоплены ў раёне населенага пункта Юргіёню ў Шальчынінкайскім раёне. Супраць яго ўжылі спецсродкі, у выніку беспілотнік упаў за некалькі сотняў метраў ад мяжы.

Летась у Літве перахапілі 59 беспілотнікаў кантрабандыстаў.