Фото: VSAT
Служба аховы дзяржмяжы Літвы адчыталася аб аперацыі ў Алітусе, накіраванай супраць кантрабандыстаў. У выніку затрыманыя два чалавекі, канфіскавана больш за 40 тыс. пачкаў цыгарэт на суму 250 тыс. еўра.
Спачатку памежнікі затрымалі ў адным з гаражных кааператываў Алітуса мужчыну, які загружаў кантрабандныя цыгарэты ў Volvo S80. Усяго ў гаражы знайшлі 25,28 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, а таксама без іх.
Пазней каля таго ж гаража быў затрыманы яшчэ адзін мужчына. Ён з’яўляецца саўладальнікам гаража. Пасля гэтага былі праведзеныя ператрусы ў іншых памяшканнях, дзе таксама былі канфіскаваныя цыгарэты, грошы і іншыя прадметы.