Літоўская мытня знайшла беларускія цыгарэты ў пасылках у Польшчу

На мінулым тыдні літоўскія мытнікі выявілі беларускія цыгарэты ў пасылках, адрасаваных польскаму атрымальніку. Цыгарэты дапамог знайсці службовы сабака, паведамляе мытная служба Літвы.

Падчас праверкі паштовых адпраўленняў на Каўнаскай мытні ў пасылках знайшлі 3400 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт ацэньваецца ў 17 тысяч еўра.

Распачата дасудовае расследаванне.