Беларусско-латвийская граница. Фото: facebook.com/Latvijasarmija
Урад Латвіі вырашыў пашырыць магчымасці службаў, якія ахоўваюць дзяржаўную мяжу, прымяняць сілу супраць нападнікаў і іншых пагроз. Рашэнне было прынята на закрытай частцы пасяджэння ўрада 13 кастрычніка. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс у інтэрв’ю Латвійскаму тэлебачанню 14 кастрычніка, піша LSM.
Паводле слоў Кулбергса, у памежнікаў і вайскоўцаў з’явяцца больш шырокія магчымасці прымяняць так званыя кінетычныя сродкі на ўсходняй мяжы краіны. Падрабязнасцей пра новыя паўнамоцтвы ён не прывёў.
«Недапушчальна, каб нас правяралі на трываласць. Нельга дапускаць эскалацыі і пры гэтым не выкарыстоўваць сродкі, якія нам належаць», — заявіў Кулбергс.
Рашэнне прынята пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы ў пачатку кастрычніка, калі людзі ў масках гналі да мяжы групу мігрантаў і пагражалі латвійскім памежнікам прадметам, падобным да зброі. Затым людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі размеркавальную шафу, скралі камеры назірання і схаваліся ў Беларусі да прыбыцця латвійскіх памежнікаў.