Павел Латушко. Фото: t.me/CabinetBelarus
Павел Латушка сёння возьме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. Ён запрошаны прэзідэнтам краіны Каралем Наўроцкім.
Як паведаміў намеснік кіраўніка АПК, праграма ўключае ўдзел у змене ганаровай варты на плошчы Юзэфа Пілсудскага разам з кіраўніцтвам Польшчы, замежнымі пасламі і прадстаўнікамі грамадскасці.
Таксама Латушка запрошаны на афіцыйны прыём ад імя прэзідэнта, які адбудзецца ў прэзідэнцкім палацы.