Латушка накіраваў Украіне і ЕС спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць з расійскім ВПК

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка перадаў Украіне і Еўрасаюзу спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць кампаненты для расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

Прапановы ўвесці супраць гэтых кампаній санкцыі былі накіраваны дарадцу-ўпаўнаважанаму прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Уласюку, міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібігу і спецпрадстаўніку ЕС па санкцыях Дэвіду О’Салівану.

Перадача прапаноў стала працягам дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл у Кіеў у маі 2026 года. Тады ўкраінскаму боку былі прадстаўлены прапановы аб санкцыях супраць 17 прадпрыемстваў беларускага ваенна-прамысловага комплексу.

Ініцыятыва накіравана на гарманізацыю санкцыйных спісаў Украіны, ЕС і іх партнёраў і абмежаванне магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў пастаўляць прадукцыю расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу, заявілі ў прэс-службе АПК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!