Лагістычны цэнтр Ozon у Адыгейску загарэўся пасля налёту беспілотнікаў

Лагістычны цэнтр расійскага маркетплейса Ozon у Адыгейску загарэўся пасля налёту беспілотнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

“Пад атаку БПЛА трапіў наш лагістычны цэнтр Адыгейск_РФЦ. Мы аператыўна эвакуіравалі ўсіх работнікаў, папярэдне ніхто не пацярпеў. Узнік пажар, на месцы працуюць экстранныя службы”, – гаворыцца ў паведамленні.

Тавары з гэтага лагістычнага цэнтра не будуць даступныя для заказу. Таксама будзе адменена частка заказаў, іншыя будуць выкананы з іншых складоў.