Фото: wikimedia.org
Крысцін Лагард паведаміла Савету кіраўнікоў і старшыні Еўрапейскага савета пра тое, што яна пакіне пасаду старшыні Еўрапейскага цэнтральнага банка 7 лютага 2027 года. Пра гэта паведамілі ў ЕЦБ.
Яе пераемнік будзе прызначаны Еўрасаветам у адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі дагаворам аб ЕС.
Крысцін Лагард сёлета споўнілася 70 гадоў. Яна ўзначальвае Еўрапейскі цэнтрабанк з 2019 года. Перад гэтым на працягу 8 гадоў яна была дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду.