Лаўроў наведае Беларусь 24-25 лістапада

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Беларусь з візітам 24-25 лістапада. Пра гэта паведамілі ў МЗС РФ.

Нагода для візіту – правядзенне сумеснай калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі. Максім Рыжанкоў будзе прымаць расійскага калегу ў Гомелі.

“24-25 лістапада кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў наведае з рабочым візітам Гомель, Рэспубліка Беларусь, для ўдзелу ў штогадовым сумесным пасяджэнні калегій двух нашых міністэрстваў”, – заявіла падчас сённяшняга брыфінгу прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.