Анатолий Парахневич. Источник фото: katolik.life
Ксяндза Анатоля Парахневіча, пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна, асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Яму таксама прызначаны буйны штраф. Прысуд вынес суд Вілейскага раёна, паведамляе Katolik.life са спасылкай на вернікаў.
Святара затрымалі ў сакавіку 2026 года. Некалькі месяцаў яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. У зняволенні Парахневіч перанёс інфаркт. Ён быў прызнаны палітвязнем.
Першапачаткова ў справе Парахневіча фігуравалі абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве. Аднак у выніку прысуд быў вынесены па артыкулах “за абразу ўлады і экстрэмізм”.