Фото: t.me/Kucoin_Exchange
Крыптабіржа KuCoin заявіла аб спыненні абслугоўвання кліентаў з Беларусі і Расіі. Абмежаванні ўступаюць у сілу неадкладна, гаворыцца ў прэс-рэлізе крыптабіржы 29 кастрычніка.
«У адпаведнасці з прымяняльнымі заканадаўчымі і рэгулятарнымі патрабаваннямі, KuCoin з гэтага моманту спыняе прадастаўленне паслуг карыстальнікам з Расіі і Беларусі. Гэтае рашэнне ў поўным аб’ёме распаўсюджваецца на доступ да ўсіх прадуктаў, сэрвісаў і функцый KuCoin.
Мы разумеем, што гэта можа прычыніць нязручнасці закранутым карыстальнікам, і імкнёмся правесці працэс спынення абслугоўвання ва ўпарадкаваным парадку, каб карыстальнікі маглі закрыць свае пазіцыі і вывесці актывы», — гаворыцца ў заяве.
Карыстальнікам, абслугоўванне якіх спыняецца, будуць высланыя апавяшчэнні з інструкцыямі.
Раней аб спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расіі заявілі крыптабіржы MEXC і Bitget.