Крыптабанк зможа выдаваць крэдыты пад заклад крыптавалюты

Навіны
Скриншот видео

Крыптабанк зможа выдаваць крэдыты пад заклад крыптавалюты. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў, каментуючы падпісаны сёння ўказ аб крыптабанку.

«Акрамя інструментаў, якія цяпер ёсць у крыптабіржаў, будзе дапоўнены пералік аперацый, якія зможа ажыццяўляць крыптабанк. Напрыклад, такія аперацыі, як крэдытаванне пад заклад крыптавалюты. Для пэўных інвестараў гэта можа быць даволі цікавая рэч. Дапусцім, для майнераў, якія не гатовыя адразу абменьваць намайненыя, дапусцім, біткойны на валюту, каб разлічыцца за энергетыку. Яны змогуць выкарыстоўваць гэтыя біткойны ў якасці закладу пры атрыманні крэдытаў пад гэты заклад і разлічвацца крэдытнымі грашыма, а біткойны трымаць у сябе на кашальках», — сказаў ён.

Паводле яго меркавання, гэта стане дадатковым стымулам для прыходу інвестараў, звязаных з крыптаіндустрыяй. Ягораў таксама паведаміў, што ўказ стварае магчымасць для самазанятых атрымліваць зарплату ў крыптавалюце. Фізічныя асобы змогуць праз крыптабанк атрымліваць банкаўскія карткі, прывязаныя да рахункаў у крыптавалюце.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны