Крама гарэла ў Полацку

Увечары 2 верасня ў Полацку загарэлася крама на праспекце Францыска Скарыны.

Да моманту прыбыцця пажарных гандлёвая зала была запоўненая дымам. Калі пачаўся пажар, пакупнікоў у краме не было, а двое работнікаў пакінулі памяшканне самастойна.

Узгаранне ліквідавана. Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!