КР стварае часовую камісію па прыярытэтах міжнароднай падтрымкі Беларусі

Каардынацыйная рада Беларусі стварае часовую камісію па падрыхтоўцы дакумента «Ацэнка патрэб» (Needs Assessment). За рашэнне прагаласавалі дэлегаты КР.

Ініцыятыва стварэння камісіі паступіла ад фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”».

Мэтай камісіі з’яўляецца забеспячэнне ўдзелу Каардынацыйнай рады ў фарміраванні кансалідаванай пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці па прыярытэтах міжнароднай падтрымкі Беларусі.

Старшынёй камісіі абраны Юрый Губарэвіч, які прадстаўляе фракцыю «Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”». Яго намесніцай стала Аліса Рыжычэнка з фракцыі «Еўрапейскі выбар», паведамілі ў прэс-службе КР.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!