Изображение: Координационный совет
Каардынацыйная рада правядзе адкрытыя слуханні па смяротным пакаранні. Яны адбудуцца сёння.
Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Да яго і прымеркавана мерапрыемства КР.
“Слуханьні арганізаваныя па ініцыятыве Мікіты Семяненкі з фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”», дазволяць Каардынацыйнай Радзе своечасова далучыцца да гэтай дыскусіі, зрабіць беларускі кейс больш бачным і сфармаваць уласную пазыцыю на аснове прафэсійнай экспэртызы”, – адзначылі ў КР.
На слуханнях выступяць Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, а таксама праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч.
Па выніках слуханняў КР правядзе галасаванне па рэзалюцыі «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», праект якой прапанаваны “Кааліцыяй Латушкі і “Рухам За Свабоду”.