Кошт праезду павялічваецца ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце павялічваюцца ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

Як вынікае з інфармацыі ў Адзіным рэестры лічбавых паказчыкаў Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, у Гомельскай і Брэсцкай абласцях кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах складзе з 25 лістапада 1,15 рубля, а на экспрэсных — 1,25 рубля. Тарыфы на прыгарадныя перавозкі не змяняюцца.

У Гродзенскай вобласці тарыфы ў памеры 1,15 рубля за звычайныя і хуткасныя маршруты і 1,25 рубля за экспрэсныя пачнуць дзейнічаць 27 лістапада.

Учора стала вядома аб павышэнні кошту праезду ў Мінску і Магілёўскай вобласці.

Тарыфы павышаюцца на 10 капеек. Гэта ўжо другое іх павелічэнне сёлета. Раней кошт праезду ў грамадскім транспарце павысілі ў сакавіку.

Новыя тарыфы пакуль не публікавалі Мінская і Віцебская вобласці.