Фото: Полина Дегтярева, «Ваяр»
Камісія Генштаба Узброеных сіл Беларусі пачала праверку органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці. Яна працягнецца з 7 кастрычніка па 13 лістапада, паведамляе Мінабароны Беларусі.
Сёння начальнік Генштаба — першы намеснік міністра абароны Уладзімір Белы ўручыў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачэнку дырэктыву Генштаба на фарміраванне тэрытарыяльных войскаў Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Мэтай праверкі заяўлена ацэнка ўзроўню падрыхтоўкі тэрабароны, эфектыўнасці працы службовых асоб выканкамаў і ваенкаматаў вобласці ў пытаннях фарміравання і прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны.
Запланаваны прызыў ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і правядзенне з імі заняткаў у Магілёўскай вобласці.
«У ходзе праверкі будуць ахоплены ўсе адміністрацыйныя раёны вобласці, а ў Крычаўскім раёне трэба будзе сфарміраваць падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.
Асноўная мэта — праверыць працаздольнасць сістэм кіравання, усебаковага забеспячэння і ўзаемадзеяння: як службовыя асобы выканаўчых камісарыятаў і афіцэры органаў кіравання здольныя выконваць задачы па разгортванні і вядзенні тэрытарыяльнай абароны ў сучасных умовах і з улікам існуючых выклікаў», — заявіў Белы.
На завяршальным этапе запланавана камандна-штабное вучэнне з падраздзяленнямі сіл тэрабароны Крычаўскага раёна. Падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў, рассредоточаныя на розных участках мясцовасці, адпрацуюць выкананне задач ва ўзаемадзеянні з іншымі сіламі тэрытарыяльнай абароны.
Паводле слоў начальніка Генштаба, вынікам праверкі стане ацэнка працы службовых асоб выканкамаў па падрыхтоўцы да разгортвання, фарміравання і вядзення тэрытарыяльнай абароны.