Фото: Nate Johnston /unsplash.com
У кастрычніку ў эканоміцы Беларусі было занята 4,1837 млн чалавек. Гэта на 3,2 тыс. чалавек больш, чым у верасні. У верасні занятасць у краіне зніжалася.
За год у параўнанні з вераснем 2025 года колькасць занятых у эканоміцы вырасла на 27,1 тыс. чалавек.
У параўнанні са снежнем 2019 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 151,3 тыс. чалавек. Тады ў эканоміцы былі занятыя 4,335 млн чалавек.