Коўл прыехаў у палац да Лукашэнкі

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл прыбыў у Палац Незалежнасці, дзе павінны адбыцца яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Фатаграфію Коўла на прыступках палаца апублікавала прэс-служба Лукашэнкі. На здымку відаць, што Коўла суправаджае старшыня КДБ Іван Церцель.

Папярэдні раз Лукашэнка і Коўл праводзілі перамовы ў сакавіку.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!