У Брэсцкім раёне кітайскі падрадчык пачаў будаваць новую цяпліцу. Яна ўзводзіцца на ААТ “Цяплічны камбінат “Бярэсце”.
Цяпліца будуецца ў рамках пагаднення паміж Брэсцкай вобласцю і кітайскай кампаніяй аб сумесным будаўніцтве цяпліц для вырошчвання агародніны.
“Літаральна днямі сустракаліся з фірмай, якая выйграла тэндар. Яны ўжо прыступілі да будаўніцтва, выйшлі на пляцоўку, вядуць падрыхтоўчыя работы. Выйшла з Кітая абсталяванне. Чакаем пастаўкі. Падрадчыкі гарантуюць укласціся ў тэрміны. Аднак ёсць асцярогі наконт таго, як абсталяванне пройдзе межы. Калі праблем з гэтым не будзе, то да канца гэтага года абяцаюць узвесці цяпліцу”, – цытуе БелТА старшыню Брэсцкага райвыканкама Рыгора Панасюка.
Плошча цяпліцы складзе 1,6 га. Яна адносіцца да пятага пакалення. Абяцаюць, што ШІ будзе кіраваць дасвечваннем і іншымі параметрамі працы цяпліцы. У цяпліцы маюць намер круглы год вырошчваць агуркі і таматы.
У далейшым плошчу цяпліцы новага пакалення збіраюцца павялічыць да 10 га, а пазней увесці камбінат у СЭЗ “Брэст”.