Кіраўнікі некалькіх раёнаў мяняюцца ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуры старшынь дзясятка раённых адміністрацый.

Як паведамілі ў яго прэс-службе, пасады старшынь райвыканкамаў зоймуць:

  • Ірына Дубавец — Гарадоцкага райвыканкама,
  • Віталь Карталеўскі — Талачынскага райвыканкама,
  • Дзмітрый Сасіновіч — Клецкага райвыканкама,
  • Іван Дамашэвіч — Капыльскага райвыканкама,
  • Жанна Алішэвіч — Любанскага райвыканкама,
  • Віталь Платун — Слуцкага райвыканкама,
  • Аляксандр Праташчык — Старадарожскага райвыканкама,
  • Аляксандр Анжэнка — Клімавіцкага райвыканкама.

Новым кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска стане Мікалай Строк.

Адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы ўзначаліць Аляксандр Драгун.