Кіраўніца ЕК назвала фармат удзелу Еўропы ў перамовах з РФ

Еўропа далучыцца да перамоў з Расіяй у фармаце Еўрапяцёрка+Еўрасаюз. Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен па выніках размовы з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандэрам Стубам.

“Сёння ўвечары мы з Аляксандэрам Стубам абмеркавалі мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй. Еўропа будзе актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе ў фармаце «E5 + ЕС», – напісала яна ў сетцы Х.

У Е5 уваходзяць Вялікабрытанія, Італія, Польшча, Францыя і Германія.

Урсула фон дэр Ляен таксама падкрэсліла, што ЕС адначасова забяспечыць “максімальную падтрымку Украіне і максімальны ціск на Расію”.