«Кідма тэк» асвоіў рамонт і мадэрнізацыю супрацьтанкавай ракеты

Беларускае ААТ «Кідма тэк» асвоіла рамонт, аднаўленне і мадэрнізацыю супрацьтанкавых кіраваных ракет ПТУР 9М114, паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.

У рамках праекта былі праведзены выпрабаванні састаўных частак вырабу, вызначаны характарыстыкі парахавых зарадаў, акумулятараў ціску, пускавых рухавікоў і запальнікаў. Прадпрыемства асвоіла замену старых электронных блокаў на свае новыя распрацоўкі. Распрацаваны і выраблены электразапальнікі запаволенага дзеяння.

ПТУР 9М114 прызначаная для паражэння абароненых і неабароненых агнявых пунктаў, бронетэхнікі, лятальных апаратаў і жывой сілы праціўніка. Ракета можа быць аснашчаная кумулятыўнай або асколачна-фугаснай баявой часткай, валодае звышгукавой хуткасцю, і яе прымяненне магчыма ў верталётных і наземных комплексах.