Кіберпартызаны 3 гады кантралявалі сетку Дэпартамента аховы здароўя Масквы

Хактывісцкая групоўка «Кіберпартызаны» ўзламала і тры гады выкарыстоўвала сетку Дэпартамента аховы здароўя Масквы.

Узламаць сетку і атрымаць поўны доступ да даных удалося ў 2023 годзе.

«Аб’ектам для атакі стаў Дэпартамент аховы здароўя Масквы з разгалінаванай інфраструктурай і шматлікімі доступамі ў сеткі іншых структур. Мы месяцамі «гулялі» па іх сетцы і мелі поўны доступ узроўню адміністратара, у тым ліку да кантролераў дамена, сістэм кіравання і адчувальных медыцынскіх даных», — заяўляюць «Кіберпартызаны».

Групоўка заяўляе, што не займалася падтрыманнем доступу да ўзламанай сеткі, паколькі яна не з’яўлялася прыярытэтнай.

Несанкцыянаваны доступ заўважылі толькі пад канец 2026 года спецыялісты кампаніі «Солар».

«Асноўная частка нашай працы цяпер схаваная, што дазваляе разбураць дыктатарскія рэжымы Пуціна і Лукашэнкі знутры і здабываць каштоўную ўнутраную інфармацыю. Аднак здабытымі данымі ў гэтай аперацыі Кіберпартызан мы дзяліцца на гэты момант не можам па аператыўных прычынах», — заяўляюць «Кіберпартызаны».