Фото: КГК
Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб прыпыненні працы чатырох гандлёвых аб’ектаў у Брэсце. Усяго ж кантралёры праверылі сем пунктаў, якія гандлявалі электроннымі сістэмамі курэння і нікацінзмяшчальнымі вырабамі.
У продажы былі выяўленыя вадкасці і нетытунёвыя нікацінзмяшчальныя вырабы са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, у некаторых выпадках пратэрміноўка дасягала 900 дзён. Таксама прадаваліся вадкасці з перавышэннем устаноўленай нормы ўтрымання нікаціну. Акрамя таго, выявілі вадкасці без маркіроўкі, на частку тавару адсутнічала дакументацыя. У асартыменце былі і вадкасці, увезеныя на тэрыторыю краіны нелегальна.
Кантрафактная і пратэрмінаваная прадукцыя канфіскаваная з абарачэння.