КДК выявіў крыптаферму пад Гомелем

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю па паведамленні неабыякавага грамадзяніна выявілі крыптаферму ў адным з аграгарадкоў Гомельскага раёна.

На адным з зямельных участкаў у аграгарадку была размешчана трансфарматарная падстанцыя, а ўчастак выкарыстоўваўся не па мэтавым прызначэнні: замест вядзення падсобнай гаспадаркі там ажыццяўляецца майнінг крыптавалюты.

Пры гэтым выкарыстоўвалася абсталяванне, якое не прайшло абавязковую праверку Дзяржэнергагазнагляду, а электраэнергія аплачвалася па субсідаваных тарыфах.

Абсталяванне для майнінгу адключана. КДК даручыў прыбраць падстанцыю з зямельнага ўчастка.

Складзены акт аб самавольным, безуліковым спажыванні электраэнергіі. Праводзіцца пераразлік платы за электраэнергію.

Фота: КДК