КДК прапануе скардзіцца на працу пасажырскага транспарту
Фото: Reform.by
Камітэт дзяржаўнага кантролю прапануе беларусам паскардзіцца на працу пасажырскага транспарту. «Гарачая лінія» будзе працаваць 10 і 11 снежня з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
На кароткі нумар 191 можна паведаміць пра:
неналежную працу перавозчыкаў;
парушэнні раскладу руху і недастатковасць маршрутаў;
нездавальняючы стан прыпынкаў і транспарту;
нявыдачу чэкаў на маршруце і невыкананне перавозчыкамі правілаў бяспекі і хуткаснага рэжыму.