Казахстан чакае адказу ад РФ аб аднаўленні паставак па “Дружбе”

Казахстан накіраваў Расіі запыт аб аднаўленні паставак па нафтаправодзе “Дружба”. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі краіны Ерлан Аккенжэнаў.

“Афіцыйны запыт мною асабіста быў адрасаваны: тэт-а-тэт. Запыт перададзены. Казахстанскі бок чакае адказу ад расійскага боку”, – сказаў ён.

Нагадаем, казахстанская нафта па сістэме нафтаправода “Дружба”, які праходзіць у тым ліку па беларускай тэрыторыі, паступала на НПЗ у нямецкім Шведце. Аднак з мая Расія спыніла гэты транзіт. За першыя чатыры месяцы гэтага года Казахстан паспеў прапампаваць у Германію 1,02 млн т нафты. Яго планы паставак па “Дружбе” на гэты год складалі 3 млн т.