Фото: ВВ МВД
Камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў падарыў міні-статую Іосіфа Сталіна гендырэктару Магілёўскага мясакамбіната Аляксандру Мілюціну.
Адбылося гэта на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фірменнай крамы мясакамбіната ў вайсковай часці 3214.
«Я сам калісьці быў маладым татам і ведаю, што ў доме заўсёды павінны быць свежае мяса, малако, тварог і іншыя прадукты. Таму вельмі добра, што з’явілася такая ўтульная крама ў крокавай даступнасці», — заявіў Карпянкоў на адкрыцці крамы.
Як паведамляе прэс-служба ўнутраных войскаў, краму асвяціў праваслаўны святар, а затым Карпянкоў і Мілюцін абмяняліся памятнымі падарункамі. Карпянкоў вырашыў парадаваць дырэктара мясакамбіната міні-Сталіным. Мяркуючы па фота, Мілюцін застаўся задаволены.