Карпенка адправіўся назіраць за галасаваннем у Расіі

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка прыехаў у Маскву, дзе будзе назіраць за галасаваннем па фарміраванні Дзяржаўнай думы РФ. Яно пачалося сёння і завершыцца ў нядзелю.

Як адзначылі ў ЦВК, гэтым разам беларусы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РФ, атрымалі права паўнавартасна ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. У рамках адзінага дня галасавання ў Расіі вызначаецца не толькі склад Дзярждумы, але і саветаў на мясцовым узроўні, а таксама губернатары.

У Беларусі для грамадзян РФ 20 верасня будуць адкрытыя ўчасткі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску.