Канал пра беларускае кіно ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска дададзены канал “Чат “Белавуд говорит!”.

Акрамя таго, у спіс трапілі:

  • рэсурсы ў Telegram “Склад Dapamoga”, “Кондратенко Виталий virus”,
  • кніга “Хроника государственной подлости. Что как и почему случилось с генералом Юрием Захарченко. – Минск, 2005. – 215с.” (верагодна, у спісе памылка, гаворка ідзе пра зніклага кіраўніка МУС Беларусі Юрыя Захаранку – заўв. Reform.news),
  • закрыты чат у Viber “АДВОКАТЫ МГКА”,
  • акаўнт у TikTok “BY_NOW”.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.