Марк Карни. Фото: Либеральная партия Канады
Канада абвясціла аб увядзенні пошлін у адказ на тавары з ЗША. Іх памер будзе аналагічны памеру пошлін, якія ЗША наклалі на канадскія тавары.
У заяве канадскага ўрада падкрэсліваецца, што канадскі бок вёў перамовы з амерыканскім, імкнучыся дамагчыся справядлівага і ўсёабдымнага пагаднення, аднак ЗША выставілі новыя ўмовы.
«Аднак у апошнія дні ЗША прапанавалі новыя ўмовы, якія не адпавядалі інтарэсам Канады, па сутнасці, патрабуючы ад Канады занадта многага і прапаноўваючы занадта мала ўзамен. Таму Канада прыпыніла перамовы, замест таго каб прыняць нявыгадную здзелку, якая падарвала б пазіцыі канадскіх работнікаў, прадпрыемстваў, стратэгічных сектараў і нашы нацыянальныя інтарэсы. Канада не выбірала гэты гандлёвы канфлікт, але мы павінны адрэагаваць, каб забяспечыць роўныя ўмовы для нашых прадпрыемстваў», – гаворыцца ў заяве.
З 8 верасня Канада ўводзіць пошліны ў адказ у памеры 15, 25 і 50 працэнтаў на тавары з ЗША. Агульны аб’ём імпарту, які трапляе пад новыя абмежаванні, складзе 27,6 млрд долараў. У лік тавараў, на якія павышаюцца пошліны, уваходзяць малочная прадукцыя, бытавая тэхніка, сельскагаспадарчае абсталяванне, цэлюлозна-папяровая прамысловасць і электроніка.
Дадаткова Канада ўводзіць меры падтрымкі для сваіх вытворцаў на суму 7,5 млрд долараў.