Камісія па вяртанні разгледзела новыя звароты

У Беларусі прайшло чарговае пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян па пытаннях учынення імі правапарушэнняў. Яго правёў генеральны пракурор Дзмітрый Гара.

Як паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры, на разгляд камісіі паступілі звароты грамадзян, па якіх былі праведзены праверачныя мерапрыемствы.

«У зваротах, якія паступілі, грамадзяне заявілі пра жаданне вярнуцца ў Беларусь, весці законапаслухмяны лад жыцця, паважаць нацыянальную сімволіку і традыцыі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Пра колькасць разгледжаных зваротаў не паведамляецца.

Па выніках разгляду камісія вырашыла паведаміць заяўнікам, ці ёсць у дачыненні да іх адміністрацыйныя або крымінальныя справы, а таксама нявыкананыя пастановы аб адміністрацыйным арышце.

Працу Камісіі маюць намер працягнуць.

Нагадаем, камісія па вяртанні была створана ў пачатку лютага 2023 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Яна закліканая разглядаць звароты беларусаў, якія выехалі за мяжу і асцерагаюцца вярнуцца дадому з-за рэпрэсій. Камісія таксама вызначае ўмовы вяртання грамадзян у краіну.

Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus
Фота: t.me/prokuraturabelarus