Изображение: ОДКБ
У Беларусі на палігоне “Лосвіда” праходзіць камандна-штабное вучэнне «Непарушнае братэрства-2026» з міратворчымі сіламі АДКБ.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры арганізацыі, палкоўнік Аляксей Ялфімаў, прадстаўнік беларускіх Узброеных сіл, у рамках вучэння камандуючы калектыўнымі міратворчымі сіламі атрымаў адпаведны мандат на правядзенне міратворчай аперацыі.
Пазней камандаванне сіламі зацвердзіла задуму на правядзенне аперацыі. У ёй вызначаныя напрамкі засяроджвання асноўных намаганняў, задачы міратворчым падраздзяленням, пытанні ўзаемадзеяння, усебаковага забеспячэння і кіравання.
Вучэнне працягнецца да 16 кастрычніка. У ім бяруць удзел прадстаўнікі УС Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кыргызстана і Казахстана.