Каля трох тон скрадзенага мяса затрымалі ў Горацкім раёне

На адным з нарыхтоўчых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці супрацоўнікі падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі схему крадзяжу мясной прадукцыі.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, партыю мяса буйной рагатай жывёлы масай каля трох тон затрымалі пры спробе вывезці яго за мяжу. Суправаджальных дакументаў на груз не было. Было ўстаноўлена, што работнікі ўчастка па забоі кралі прадукцыю з прадпрыемства, пасля чаго прадавалі яе прыватным асобам.

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Фігурантам справы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Высвятляюцца магчымыя дадатковыя эпізоды і іншыя ўдзельнікі схемы.

Скрыншот відэа t.me/pressmvd