У Германіі пад Гановерам (Ніжняя Саксонія) упаў невядомы дрон. Яго абломкі знайшлі за 1 км ад ваеннага аэрадрома Бундэсвера ў Вунсторфе, паведамляе Bild.
На месцы падзення праводзіцца маштабная паліцэйская аперацыя. Спецыялісты шукаюць абломкі беспілотніка.
Пра дрон, які ўпаў, стала вядома ў панядзелак, 14 верасня. Паходжанне і маршрут беспілотніка невядомыя. Мясцовая паліцыя паведаміла, што ён упаў у бязлюднай мясцовасці.