Кая Каллас. Фото: © European Union 2025 - Source : EP
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас анансавала найбуйнейшы з пачатку вайны пакет санкцый супраць расійскай ваеннай машыны. Паводле яе слоў, міністры замежных спраў краін Еўрасаюза плануюць яго ўхваліць у панядзелак.
Яна таксама заявіла, што прыпыненне санкцый у дачыненні да расійскага дызельнага паліва павялічвае даходы Масквы, якія яна выкарыстоўвае для працягу вайны.
«У выніку расійскіх удараў за два дні загінула больш за 80 украінскіх мірных жыхароў. Акрамя таго, Расія актывізавала свае гібрыдныя атакі супраць Еўропы — як супраць краін-членаў ЕС, так і супраць саюзнікаў па NATO. Прыпыненне санкцый у дачыненні да расійскага дызельнага паліва забяспечвае Маскве дадатковыя даходы для вядзення вайны», — напісала кіраўніца дыпслужбы ЕС у X.
“Цяпер не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць. У панядзелак міністры замежных спраў краін ЕС маюць намер зацвердзіць самы шырокі з пачатку вайны пералік санкцый, накіраваных супраць расійскай ваеннай машыны”, – дадала яна.