Скриншот видео
Міністр – каардынатар спецыяльных службаў Польшчы Томаш Семоняк у ЗША сустрэўся з дырэктарам ЦРУ Джонам Рэткліфам.
“Я правёў вельмі важную размову ў штаб-кватэры ЦРУ з кіраўніком Джонам Рэткліфам. Я праінфармаваў прэм’ер-міністра Дональда Туска пра найважнейшую інфармацыю, якая тычыцца бяспекі Польшчы і прагучала на гэтай сустрэчы.
Польска-амерыканскі альянс моцны і непахісны. Цеснае супрацоўніцтва паміж нашымі разведвальнымі службамі з’яўляецца адной з яго асноў”, – напісаў ён у Х.
Семоняк не стаў прыводзіць падрабязнасці сустрэчы. Аднак у панядзелак перад паездкай у ЗША ў інтэрв’ю каналу TVN24 ён заяўляў, што тэмай перамоў будзе бяспека краіны, магчымасць эскалацыі пагроз для Польшчы, а таксама нядаўнія кантакты паміж прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША і Расіяй, уключаючы паездку ў Маскву самога Рэткліфа, а таксама візіт Уіткафа і Кушнера.