Каардынацыйная рада стварае камісію па сацыяльных пытаннях

Дэлегаты Каардынацыйнай рады Беларусі прагаласавалі за стварэнне Камісіі па сацыяльных пытаннях. Ініцыятыва зыходзіла ад фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”».

Чакаецца, што камісія будзе займацца выпрацоўкай і каардынацыяй падыходаў да сацыяльнай палітыкі беларускага дэмакратычнага руху, а таксама падрыхтоўкай прапаноў па сацыяльнай палітыцы будучай дэмакратычнай Беларусі.

Старшынёй камісіі абрана Рыта Гаціх, прадстаўніца фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”». Яе намесніцай стала пазфракцыйная дэлегатка Станіслава Цярэнцьева.

“Стварэнне камісіі дазволіць сфарміраваць у Каардынацыйнай радзе асобны прафесійны цэнтр распрацоўкі сацыяльнай палітыкі і забяспечыць яе ўзаемадзеянне з працай іншых дэмакратычных інстытутаў”, – заявілі ў прэс-службе КР.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!