Эстонская таможня. Иллюстративное фото: emta.ee
Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі вырашыў узмацніць кантроль на мяжы з Латвіяй. Прычына – другасная міграцыя.
Як паведамляе ERR, на мінулым тыдні быў затрыманы 41 чалавек, які прыбыў з Латвіі.
“Гаворка ідзе пра міграцыйны ціск, які мог быць ініцыяваны Беларуссю, але калі казаць пра краіны паходжання гэтых імігрантаў, то часцей за ўсё мы затрымліваем грамадзян Самалі, за якімі ідуць іншыя краіны Усходняй Афрыкі, такія як Эфіопія, а таксама больш аддаленыя краіны: Індыя, Пакістан, Бангладэш. Насамрэч такіх краін паходжання вельмі шмат”, – сказаў кіраўнік патрульнай службы паўднёва-ўсходняга аддзялення PPA Ігар Багданаў.
Латвія ў апошнія месяцы застаецца асноўным напрамкам міграцыйнага ціску на мяжы Беларусі і краін ЕС, у тым ліку з-за таго, што латвійская мяжа застаецца менш абсталяванай у параўнанні з польскай і літоўскай.
Літва таксама рэгулярна затрымлівае мігрантаў, якія з Латвіі спрабуюць працягнуць шлях далей на захад.
Нядаўна Польшча яшчэ на паўгода падоўжыла памежны кантроль на мяжы з Літвой.